Андрэй Мягкоў

Дата нараджэння: 22 лістапада 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Гурын Руслан

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Андрэя Аляксандравіча Мягкова асудзілі ў судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня 2023 года за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Акрамя абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, суд прызначыў Мягкову штраф у памеры 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю “пацярпеламу” – 2 тысячы рублёў.

18 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Гарадзенец абразіў супрацоўніка ГУБАЗіК каментаром “што ні рожа, то парася”

У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня 2023 года быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»