Андрэй Іваноў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 430 Крымінальнага кодэкса — Атрыманне хабару
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кацэр Сяргей
Іваноў Андрэй Мікалаевіч і Карзюк Аляксандр Віктаравіч былі асуджаныя 12 ліпеня 2024 года.
Суд над Андрэем Івановым і Аляксандрам Карзюком у закрытым рэжыме пачаўся 27 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Сяргей Кацэр. Акрамя «атрымання хабару ў буйным і асабліва буйным памерах» (ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК) абодвух мужчын судзяць па ч. 2 арт. 356 КК («здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча»). Сутнасць абвінавачання невядомая. Як пісала «Наша Ніва», іх ініцыялы цалкам супадаюць з імёнамі колішніх беларускіх топ-чыноўнікаў. Іваноў да 2020-га займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый, а Карзюк да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне фінансаў ЖКГ, транспарту і сувязі Міністэрства фінансаў.
29 лістапада і 20 снежня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Кавальчук Андрэй Віктаравіч.
Падобна, двух топ-чыноўнікаў з Мінфіна і Мінтранса судзяць за хабар і «здраду дзяржаве»
Андрэю Іванову і Аляксандру Карзюку пагражае да 25 гадоў турмы.