Андрэй Марціновіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 5 жніўня 1991

Дата затрымання: 2 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна, Палулех Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Міхайлавіч Марціновіч затрыманы ГУБАЗіКам у верасні 2023 г. паводле арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Вядома, што да гэтага затрымліваўся паводле адміністратыўнай справы ў жніўні 2023 году.

8 снежня 2023 г. адбыўся суд па справе Андрэя, Таццяна Пірожнікава прысудзіла яму тры гады "хатняй хіміі"

29 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 18 лістапада 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Палулех.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»