Андрэй Леванюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 траўня 1985
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 месяц
Від пакарання: арышт
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 чэрвеня 2021
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Андрэй Віктаравіч Леванюк - жыхар Брэста, асуджаны на 1 месяц арышту па крымінальнай справе аб апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (артыкул 341 Крымінальнага кодэксу).
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён нанёс надпіс на фасадзе жылога дома "Но избави нас от лукавого". На судзе Андрэй пагадзіўся, што надпіс наносіў ён. Але адзначыў, што будынак ужо да гэтага неаднаразова быў "пашкоджаны" іншымі малюнкамі, але ЖЭС гэта не хвалявала. Раней Андрэя прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне гэтага надпісу, але потым палічылі, што гэта ўсё ж такі злачынства.
З 14 чэрвеня адбывае пакаранне.
Да месяца арышту асудзілі берасцейца, які на будынку працытаваў малітву: "Но избави нас от лукавого"