Андрэй Лакцевіч

Былы палітвязень

Дата затрымання: 25 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Чараповіч Святлана

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Генадзевіч Лакцевіч — дызайнер, быў затрыманы напрыканцы студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Да суда быў змешчаны ў СІЗА.

У ліпені 2022 г. Андрэя асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволены быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 9 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Святлана Чараповіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»