Андрэй Лагун

Дата затрымання: 1 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Пракурор: Каралько Ганна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Андрэя Лагуна прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гродне быў адметны тады жорсткімі затрыманнямі, падчас якіх сілавікі распылялі слезацечны газ супраць пратэстоўцаў. Андрэй да суда два месяцы ўтрымліваўся пад вартай ў гродзенскай турме. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Ганна Каралько.

Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для Андрэя Лагуна два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 6 кастрычніка менавіта такое пакаранне і прызначыў хлопцу суддзя Віталь Лабоцкі.

Андрэя вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў у турме да накіравання яго на "хімію".

На судзе мусілі быць дапытаныя супрацоўнікі АМАПа Андрэй Мацейка, Ігар Шабанаў, Сяргей Чарняк, Іван Кастроў, Іван Сямёнаў, Ала Сафронава, але яны не з'явіліся на судовыя працэсы з розных прычынаў. Гэтыя супрацоўнікі працавалі па "ахове грамадскага парадку" 6 верасня 2020 года ў Гродне. Іх паказанні былі зачытаны на судзе з пратаколаў допыту.

Гродзенца асудзілі да 2,5 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы адзінства". На судзе ў яго пыталіся пра лісты палітвязням

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 6 кастрычніка да двух з паловай гадоў "хіміі" асудзілі 26-гадовага Андрэя Лагуна. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гродне быў адметны тады жорсткімі затрыманнямі, падчас якіх сілавікі распылялі слезацечны газ супраць пратэстоўцаў. Андрэй да суда два месяцы ўтрымліваўся пад вартай ў гродзенскай турме. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Ганна Каралько.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»