Андрэй Кузняцоў

Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Тылец Ганна

Пракурор: Драгель

Суд Кастрычніцкага раёна горада Віцебска 9 лютага вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Кузняцову, якога абвінавацілі ў абразе суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 Крымінальнага кодэкса). Пацярпелая па справе – суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Абвінавачаны пакінуў пад яе фотаздымкам ў сацыяльных сетках размясціў абразлівы каментар.

Суддзя Ганна Тылец пакарала Андрэя Кузняцова абмежаваннем волі на 2,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу:

 

Віцебляніна асудзілі за знявагу мінскай суддзі Вікторыі Шабуні

Пракурорка звярнула ўвагу, што “грамадская небяспека ў абразе прадстаўніка ўлады, суддзяў у сувязі выканання іх абавязкаў ўяўляе павышаную небяспеку".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»