Андрэй Курылёнак

Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Курылёнак Андрэй Сяргеевіч ў 2017 годзе балатаваўся ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. А 10 жніўня 2020 года быў затрыманы на масавай акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска і арыштаваны. Таксама 10 сутак адміністрацыйнага арышту яму прысудзіў суд 13 красавіка 2022 года за “непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы” паводле арт 24.3 КаАП.

Мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.

Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 16 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Іна Сівец. Суд прызначыў Курылёнку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

14 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Маючы пры сабе атрыбутыку – сцяг бел-чырвона-белага колеру, выказваў свае грамадска-палітычныя погляды"

Судом Кастрычніцкага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асуджаны 36-гадовы Андрэй Курылёнак. 16 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Іна Сівец.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»