Андрэй Кучынскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каханоўская Марыя

Пракурор: Жыдаль Віктар

24-гадовага жыхара вёскі Дайліды Андрэя Кучынскага абвінавачвалі па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады.

Справу разглядала суддзя Марыя Каханоўская, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў намеснік пракурора Віктар Жыдаль. У сувязі з прызнаннем віны абвінавачаным справа разглядалася ў скарочаным парадку.

Паводле матэрыялаў справы, 16 красавіка 2021 года Андрэй Кучынскі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, напісаў у tik-tok абразлівы каментар у адрас супрацоўніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сяргея Лоўчага і ўчастковага інспектара Аляксандра Ясюлевіча.

9 снежна 2021 года суд Іўеўскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку Іўеўскага РАУС разгледзеў крымінальную справу і вынес прысуд - год "хатняй хіміі" і лячэнне ад алкагалізму.

Год "хатняй хіміі" за відэа у Tik-tok

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»