Андрэй Кругленя

Дата нараджэння: 30 сакавіка 1999

Дата затрымання: 10 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 снежня 2021

Дата вызвалення: 7 жніўня 2022

Суддзя: Станкевіч Наталля

Пракурор: Пагодзін Яўген

Андрэй Валер'евіч Кругленя асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу супрацоўніка ДАІ. 

З сярэдзіны снежня 2021 года пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 24.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 7 жніўня 2022 г. выйшаў на волю.

На адзін год "хіміі" асудзілі жыхара Быхава за абразу супрацоўніка ДАІ

У судзе Быхаўскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Круглені, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады. 17 лістапада мужчыну асудзілі да аднаго года "хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»