Андрэй Корабаў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 16 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Андрэй Корабаў — жыхар Наваполацка, затрыманы 16 лістапада мінулага году. Яго судзілі пяць разоў запар па 15 сутак па ч. 1 арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Суды праходзілі 18 і 29 лістапада, 17, 23 і 28 снежня. 30 снежня ў віцебскім ІЧУ супраць Андрэя распачалі крымінальную справу па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). 25 студзеня 2022 года Корабава і яшчэ траіх па гэтай справе перавезлі ў Наваполацк і адпусцілі пад падпіскамі аб нявыездзе.
Андрэй у меркаваннях бяспекі пакінуў краіну.