Андрэй Халупка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1968
Дата затрымання: 2 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 лютага 2024
Суддзя: Пакунова Вікторыя
Андрэй Вадзімавіч Халупка быў затрыманы 2 траўня 2023 г, асуджаны на 10 сутак, якія адбыў у ІЧУ. Пасля знаходзіўся яшчэ трое сутак у часовым ізалятары паводле 108 артыкула Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). У выніку абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 15 траўня 2023 г. этапаваны ў СІЗА № 6.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 жніўня 2023 года прызнаў Андрэя Халупку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Пакунова.
27 кастрычніка 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Палітвязень адбываў пакаранне пасля СІЗА № 6 у ПК № 3.
Выйшаў на волю 24 лютага 2024.
У Баранавічах – новы прысуд за абразу Лукашэнкі. І так амаль штодзень