Андрэй Каваленка

Дата нараджэння: 20 студзеня 1983

Дата затрымання: 8 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 студзеня 2022

Дата вызвалення: 29 чэрвеня 2023

Андрэй Васільевіч Каваленка — жыхар Хойнікаў Гомельскай вобласці.

Суд Хойніцкага раёна асудзіў яго на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). 24 снежня 2021 г. Гомельскі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго ў сіле.

З 8 студзеня 2022 года адбывае пакаранне ў ПУАТ № 39.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

29 чэрвеня 2023 г. Андрэй выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»