Андрэй Каспаровіч

Дата нараджэння: 8 траўня 1971

Дата затрымання: 28 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Кміта Мікалай

Пракурор: Ярашэвіч Аляксандр

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Андрэй Антонавіч Каспаровіч абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і  здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўца - старшы памочнік пракурора Аляксандр Ярашэвіч.

Андрэя Каспаровіча затрымалі 28 верасня 2022 года.

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічы 11 лістапада 2022 года завяршыўся разгляд крымінальнай справы. Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Аб'яднаў выяву Лукашэнкі і свастыку": вынесены прысуд жыхару Баранавіч Каспаровічу

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічы 11 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Каспаровіча, які абвінавачваўся ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»