Андрэй Касцоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 сакавіка 1975
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Віктар
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Сяргеевіч Касцоў быў затрыманы па па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Утрымліваўся ў жодзінскай СТ № 8, пасля быў пераведзены ў Турму № 1 у Гродне.
10 кастрычніка 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе разглядалі справу палітвязня паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Віктар Сянько прызнаў Андрэя вінаватым і прызначыў яму два гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў ПК №15. Вызваліўся ўзімку 2023 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне.
14 сакавіка 2023 г. КДБ дадаў палітзняволенага ў "спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.