Андрэй Касцюкевіч
Дата затрымання: 5 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Андрэя Касцюкевіча прызналі вінаватым у тым, што цягам кастрычніка-снежня 2020 і ў студзені 2021 года ён пакінуў некалькі каментароў у бок службовых асобаў, якія тыя расцанілі як абразу. Ён пакідаў каментары ў суполках «Чат группы Каратели» «Лухтовикинги», «Чат Элехтарата», «Tribuna.com Chat» пад запісамі са звесткамі пацярпелых.
У Андрэя двое дзяцей. Да суда ён знаходзіўся на волі: мужчына быў затрыманы з 5 па 7 ліпеня 2022 года.
24 кастрычніка 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») за некалькі каментароў і асудзіла да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Аднак разам з тым мужчына мусіць выплаціць пяці пацярпелым 9500 рублёў. Таксама — аплаціць дзяржпошліну ў памеры 576 рублёў. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Цімафей Нічыпарук.
Мужчыну асудзілі за каментары да "хатняй хіміі". Ён мусіць выплаціць больш за 10 000 рублёў