Андрэй Касцюк
Дата нараджэння: 4 студзеня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім
Справы: Справа карагодаў
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 года вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.
Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік.
Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка.
Касцюк Андрэй Пятровіч быў асуджаны да 3 гадоў "хіміі". Ён не прызнаў віну.
Зараз Андрэй знаходзіцца за межамі Беларусі.
Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"