Андрэй Касцючук

Дата нараджэння: 20 жніўня 1995

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Супічэнка Аляксандр

Андрэя Эдуардавіча Касцючука асудзілі паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. У судзе Партызанскага раёну Мінску 13 кастрычніка 2023 года яму прызначылі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Да пасяджэння ён знаходзіўся пад вартай — яго вызвалілі ў зале суда. Вядома, што мужчыну знайшлі па фотаздымку ў Інстаграм. Вырак агучыў суддзя Аляксандр Супічэнка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»