Андрэй Карэшнікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 лістапада 1999
Дата затрымання: 13 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
- арт. 346 Крымінальнага кодэкса — Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 верасня 2022
Суддзя: Густыр Юлія
Пракурор: Курыловіч Маргарыта
Андрэй Уладзіміравіч Карэшнікаў - жыхар Мінска, асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і па ч. 2 арт. 346 КК (Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі).
14 жніўня ён узяў з сабой два балона белай фарбы, рэспіратар, пальчаткі і прыйшоў да стэлы. На статуі жанчыны, якая ўваходзіць у комплекс абеліска "Мінск-горад-герой", ён намаляваў круг і гарызантальную рысу над ім. Па меркаванні следства, тым самым ён адкрыта здзекаваўся над звычаямі і традыцыямі беларускага народа, асабліва каштоўнымі культурнымі дасягненнямі краіны, а таксама апаганіў увекавечаную памяць удзельнікаў і загінулых падчас баявых дзеянняў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля абвяшчэння прысуда 13 лістапада 2020 года яго ўзялі пад варту.
Хлопец цалкам адбыў пакаранне і 26 верасня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 15.
«Надругался с особым цинизмом». Парню, который нарисовал на стеле круг и линию, грозит 12 лет лишения свободы