Андрэй Караленя
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1993
Дата затрымання: 9 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 жніўня 2022
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Дзмітрыевіч Караленя скончыў вайсковую кафедру БДУІР, адслужыў у войску. Пасля вяртання займаўся інфармацыйнымі сістэмамі бяспекі, працаваў у банку, потым у прыватнай фірме. Асуджаны на 2 гады калоніі за супраціленне міліцыі пры затрыманні.
7 жніўня 2020 года ён ехаў на ровары, крыху ззаду ад калоны раварыстаў, удзельнікаў пратэснага велапрабегу. Па часе следства, ён парушыў ПДР (ч.1. 18.23 КаАП Беларусі): на яго транспарце не было люстэрка задняга віду і гукавога сігналу, а гэта парушэнне пункта 200 ПДР. Супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі раварыста спыніцца, але ён не адрэагаваў, аб'ехаў міліцыянта і паехаў наперад, спрабуючы схавацца. Міліцыянты пачалі яго затрымліваць, але Андрэй упіраўся, спрабаваў вырвацца, змагаўся з імі.
З 9 кастрычніка 2020 года ён знаходзіўся пад вартай.
16 кастрычніка 2020 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Андрэя вінаватым у супраціве супрацоўнікам міліцыі пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаным з ужываннем насілля (ч. 2 арт. 363 КК). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй цалкам адбыў тэрмін і 27 жніўня 2022 г. выйшаў на волю з бабруйскай калоніі № 2.
Проехал на велосипеде без зеркал — попал в камеру. Парень, который не подчинился ГАИ, получил два года колонии
«Пострадавший гаишник просил не лишать парня свободы». Подробности дела велосипедиста, которому дали два года колонии