Андрэй Капышаў
Дата нараджэння: 26 сакавіка 1969
Дата затрымання: 5 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Янкоўскі Генадзь
У судзе Заводскага раёна горада Мінска 14 жніўня 2023 года былі асуджаныя Ясючэня Сяргей Фёдаравіч, Ясючэня Аксана Мікалаеўна і Капышаў Андрэй Вячаслававіч.
Усіх траіх асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
З 11 па 14 жніўня 2023 г. справу разглядаў суддзя Янкоўскі Генадзь.
8 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.