Андрэй Кандратовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1990
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 красавіка 2023
Суддзя: Рачынскі Мікалай
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Аляксандравіч Кандратовіч быў затрыманы ў Гродне паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Андрэй праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У канцы лістапада 2021 з'явілася інфармацыя пра перавод Андрэя са Следчай турмы № 8 у гродзенскі СІЗА.
14 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Андрэя ў спіс "асобаў, якія датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці".
У Гродзенскім абласным судзе 1 ліпеня 2022 г. палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. 20 верасня Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу: у выніку прысуд Андрэю быў пакінуты без зменаў.
29 верасня 2022 г. палітвязня этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.
Андрэй цалкам адбыў пакаранне і 4 красавіка 2023 г. выйшаў на волю.