Андрэй Качагараў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 жніўня 1987
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 20 верасня 2024
Суддзя: Галаўкова Вера
Справы: Справа Зельцэра
Андрэй Сяргеевіч Качагараў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і змешчаны ў СТ № 8.
Андрэя абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Разгляд справы палітвязня адбыўся 21 верасня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе. Рашэнне, якое прыняла суддзя Вера Галаўкова, высвятляюць праваабаронцы.
Па падліках выйшаў на волю восенню 2024 г.