Андрэй Кацібнікаў

Дата нараджэння: 23 траўня 1990

Дата затрымання: 23 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бугук Наталля

Андрэй Кацібнікаў быў асуджаны за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 

Суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым і 27 траўня 2022 года вынес пакаранне ў выглядзе абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Таксама суд прызнаў грамадзянскі пазоў прадпрыемства “Мінсктранс” аб спагнанні маёмаснай шкоды ў суме 5 839 рублёў. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук.

Яго вызвалілі з-пад арышту ў залі суда.

"Неслі плакат і палотнішча бел-чырвона-белага колеру, блакавалі шлях транспарту": яшчэ адзін прысуд па "народным" артыкуле

Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў адразу трох жыхароў сталіцы за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Гэта бізнес-аналітык Іван Зыскуноў, спецыяліст па маркетынгу Аліна Аўдзіенка і часова беспрацоўны Андрэй Кацібнікаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»