Андрэй Юркоў

Дата затрымання: 8 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Барэйка Дзяніс

Пракурор: Жук Юлія

Месца зняволення: ПК № 9

Андрэй Юркоў - жыхар Маладзечна, асуджаны на 1,5 гады калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у стане алкагольнага ап'янення пры затрыманні супрацоўнікамі ДАІ выказаў абразу ў дачыненні да Лукашэнкі.

Для адбыцця пакарання Андрэй Юркоў быў этапаваны ў горацкую калонію № 9 (атрад № 10). Праваабаронцам вядома, што суд Валожынскага раёна прысудзіў палітвязню яшчэ адзін год ЛТП, які ён будзе адбываць пасля калоніі.

Шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі

24 лістапада суд Маладзечна і Маладзечанскага раёна вынес асудзіў 34-гадовага Андрэя Юркова да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за абразу Лукашэнкі паводле арт.368 Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіўся пад вартай з 8 лістапада 2021 года.

Адрас для лістоў: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»