Андрэй Юнік
Дата нараджэння: 13 траўня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Ганчар
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
Андрэй Станіслававіч Юнік - 1988 года нараджэння, працуе слесарам, халасты, дзяцей не мае.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 3 лістапада 2021 года суддзя вынесла прысуд: прызнаць вінаватым і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатнюю хімію" тэрмінам на 3 гады. Мужчыну абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (арт. 342 КК РБ).
Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, дзяржабвінаваўца – пракурор Генеральнай пракуратуры Ганчар.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Увесну 2023 года адбываў "суткі" за "парушэнне рэжыму хатняй хіміі" ў ІЧУ Мінскага раёна.
Слесара Андрэя Юніка пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі" за падзеі 2020 года