Андрэй Грыва
Дата нараджэння: 17 траўня 1971
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 14 ліпеня 2023
Суддзя: Будрэвіч Сяргей
Пракурор: Мацвеева Крысціна

Андрэй Іванавіч Грыва — жыхар Віцебска, 12 ліпеня 2021 года асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе, узбуджанай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). За тое, што абразіў Мікалая Карпянкова (былога кіраўніка ГУБАЗік), Лідзію Ярмошыну (старшыню ЦВК), Аліну Касьянчык (пракурорку ў палітычна-матываваных крымінальных справах), Вадзіма Дзянісенку (военачальніка), Віктара Сташэнку ды іншых.
- арт. 391 КК (Абраза суддзі). За тое, што абразіў Марыну Запаснік (суддзю суда Ленінскага раёна горада Мінска) і Наталлю Бугук (суддзю суда Фрунзенскага раёна горада Мінска).
- арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). За тое, што абразіў Лукашэнку.
Утрымліваўся ў СІЗА-2. Адбывае пакаранне ў ПК № 22.
Па падліках праваабаронцаў, летам 2023 г. выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Лукашэнка, Ярмошына, Карпянкоў, Касьянчык і суддзі… усе пацярпелі