Андрэй Гайдукоў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 8 лістапада 2012
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Групы: Актывісты
Лідэр незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Саюз маладых інтэлектуалаў». Затрыманы ў Віцебску, паводле афіцыйнай інфармацыі, нібыта «падчас закладкі схованкі са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы». Цягам амаль 9 месяцаў трымалі то ў менскім сьледчым ізалятары КДБ, то ў СІЗА КДБ у Віцебску. Родныя і сябры тлумачылі арышт ціскам спэцслужбаў з прычыны апазыцыйных поглядаў хлопца. Судовыя слуханьні справы Гайдукова праходзілі ў Віцебскім абласным судзе за зачыненымі дзьвярыма.
1 ліпеня 2013 году Гайдукова прызналі вінаватым у спробе завязаньня кантактаў з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве і асудзілі на паўтара года калёніі агульнага рэжыму.
Адбываў пакараньне ў калёніі № 19 Магілёва і калёніі «Віцьба-3».