Андрэй Дзмітрыеў
палітык
Дата нараджэння: 12 траўня 1981
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Жукоўская Жанна

З 2010 году — адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Начальнік выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах.
Затрыманы 19 снежня і змешчаны ў СІЗА КДБ. 3 студзеня 2011 году вызвалены з падпіскай аб нявыездзе. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазней у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле у іх.
20 траўня 2011 году суддзя Фрунзенскага раёна горада Менска Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.