Андрэй Дзямідаў

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1974

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Мохараў Аляксандр

Пракурор: Пушкар Марыя

Андрэй Дзямідаў

Дальнабойнік Андрэй Якаўлевіч Дзямідаў быў асуджаны паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). 

Пацярпелы гродзенскі ўчастковы Уладзімір Казлоўскі ў суд не з'явіўся па прычыне "моцнай службовай занятасці", але пазоў аб спагнанні маральнай шкоды на 1500 рублёў ён заявіў. 

7 снежня 2021 года суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу. Пракурорка Марыя Пушкар запрасіла ў якасці пакарання для кіроўцы-міжнародніка тры гады "хіміі". Праз паўгадзіны суддзя Аляксандр Мохараў прызначыў менавіта такое пакаранне і пастанавіў выплаціць пацярпеламу міліцыянту заяўлены пазоў у поўным аб'ёме.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У вымушанай эміграцыі. 

Асудзілі перад студэнтамі ва ўніверсітэце. У Гомелі трыма гадамі «хіміі» пакаралі мужчыну за абразу ўчастковага

Сёння суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу 47-гадовага дальнабойніка Андрэя Дзямідава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Аднак сам суд праходзіў у будынку Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" і заняў усяго пару гадзін. Суддзя Аляксандр Махароў пры дзяржабвінаваўцы Марыі Пушкар асудзіў гамяльчаніна перад студэнтамі да трох гадоў "хіміі" за абразу ў "Аднакласніках" гродзенскага ўчастковага Уладзіміра Казлоўскага – таго самага міліцыянта, які ўпаў на зямлю падчас патасоўкі 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»