Андрэй Драбатовіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 траўня 1995

Дата затрымання: 14 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый, Палулех Таццяна, Бушава Алёна

Пракурор: Нічыпарук Цімафей

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Анатольевіч Драбатовіч - жыхар Мінска, затрыманы 14 красавіка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Асуджаны да 3 гадоў "хатняй хіміі".

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 4 лістапада 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Палулех.

Яшчэ адзін суд паводле справы аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі адбыўся 12 снежня 2024 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя Алёна Бушава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»