Андрэй Чыж

Вынік суда: 350 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў справу Валянціны Мядзведзь і Андрэя Чыжа, якіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 427 КК «Службовая падробка». Жанчына адбывала «хатнюю хімію» за тое, што ў лістападзе 2020 года напісала, што мясцовы супрацоўнік міліцыі «Лішко — сапраўды гнілы і слізкі тып» і параўнала яго з паліцаем.
Агулам суд пастанавіў выплаціць пацярпеламу 1 500 рублёў — з кожнага заробку жанчыны ўтрымлівалі каля 50 рублёў. Праз нейкі час Лішко, якому, як яму здалося, штомесяц прыходзіла замалая сума, пачаў высвятляць, дзе і як працуе Валянціна — і даведаўся, што ў афіцыйны час жанчына працуе не ў паказаным месцы, а цырульніцай.
У выніку Мядзведзь абвінавацілі ў тым, што, «дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, якія выяўляліся ў імкненні ажыццяўляць больш аплачваную працоўную дзейнасць», яна нібыта схіліла Чыжа аформіць фальшывыя дакументы.

23 сакавіка 2022 года суд Бярозаўскага раёна прызнаў Андрэя Чыжа і Валянціну Мядзведзь вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 427 КК "Службовая падробка".

Андрэя Чыжа пакаралі штрафам у памеры 350 базавых велічынь — 11 200 беларускіх рублёў. Валянціне Мядзведзь з улікам сукупнасці прысудаў у выніку прызначылі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Гэта значыць, што да папярэдняга прысуду жанчыне дадалі яшчэ 1 год "хатняй хіміі".

Жыхарку Бярозы, якая адбывала "хатнюю хімію", ізноў асудзілі, але ўжо разам з працадаўцам, які хацеў ёй дапамагчы

Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў справу Валянціны Мядзведзь і Андрэя Чыжа, якіх абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 арт. 427 КК "Службовая падробка".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»