Андрэй Чопчыц

Дата нараджэння: 7 красавіка 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Чопчыц Андрэй Уладзіміравіч быў асуджаны судом Кобрынскага раёна па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

У кастрычніку 2022 года з ім выйшла "пакаянае відэа", з якога было зразумела, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за каментары ва "Вконтакте" пра Аляксандра Лукашэнку.

17 студзеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд.

27 студзеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»