Андрэй Цімафеенка
асуджаны на 2 гады калоніі
Дата нараджэння: 5 траўня 1974
Дата затрымання: 30 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 366 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Месца зняволення: СІЗА-2

Андрэй Уладзіміравіч Цімафеенка - жыхар Віцебска, якога абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня.
Быў затрыманы 30 верасня. 46-гадоваму мужчыне прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 366 КК РБ - Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.
2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска абвешчаны прысуд Андрэя Цімафеенкі. Суддзя Сняжана Кіндзеева прысудзіла яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Падрабязнасці справы і храналогія судовых пасяджэнняў:
![]()
Віцебск: На пасяджэнне па крымінальнай справе Цімафеенкі не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў
![]()
Віцебск: два гады пазбаўлення волі за тое, што рукой адштурхнуў вайскоўца
Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Цімафеенкі па арт. 366 КК
Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Андрэя Цімафеенкі і прыйшлі да наступных высноў.