Андрэй Бойка

Дата нараджэння: 25 ліпеня 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 5 снежня 2023

Суддзя: Дзергачоў Андрэй

Пракурор: Коласава Вольга

Андрэй Сяргеевіч Бойка – жыхар Полацка, працаваў у Баранавічах дзяжурным на чыгуначнай станцыі, мае на ўтрыманні двое дзяцей.

У судзе Полацка і Полацкага раёна 5 траўня 2022 г. яму вынесены прысуд па ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

Справу разглядаў суддзя Андрэй Дзергачоў, дзяржабвінаваўца – Вольга Коласава.

Да суда Андрэй Бойка знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Згодна з абвінавачаннем, Бойка 19 жніўня 2020 года пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

На судзе Андрэй расказаў, што быў ператрус дома ў Баранавічах, у пастанове было напісана, што падазраецца ў падпале "Табакеркі". Пасля ператрусу адпусцілі, потым следчы распавёў, што абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.

Дзяржабвінаваўца Вольга Колас запрасіла прызначыць Андрэю пакаранне ў выглядзе 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. 

Суд пастанавіў прызнаць Бойку вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу з накіраваннем тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Адбывае пакаранне ў ПУАТ № 46.

Адбыў тэрмін і выйшаў на волю 5 снежня 2023 г. 

Чыгуначніку прысудзілі паўтара года "хіміі" за каментар пра "вусатага пацука"

У судзе Полацка і Полацкага раёна 5 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойку. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»