Андрэй Бяляўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1977
Дата затрымання: 28 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 снежня 2022
Дата вызвалення: 5 студзеня 2024
Суддзя: Дудаль Антон
Групы: Бізнесмены, Блогеры
Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі — прадпрымальнік і TikTok-блогер з Бабруйска, быў затрыманы 28 красавіка 2022 г. наўпрост на месцы працы — у сваёй краме "Веласпортмайстар". Разам з мужчынам забралі і ягонага непаўнагадовага сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.
Яму выставілі абвінавачванні ў аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Да суда Андрэя змясцілі ў бабруйскі СІЗА-5.
22 жніўня 2022 г. у закрытым рэжыме ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска разглядалі справу палітвязня. Андрэя Бяляўскага прызналі вінаватым, яму прызначылі 2 гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
2 снежня 2022 г. МУС дадаў Андрэя ў "спіс экстрэмістаў".
Андрэй Бяляўскі адбываў пакаранне ў ПК № 3.
Выйшаў на волю 5 студзеня 2024 г.
Палітзняволенага TikTok-блогера Андрэя Бяляўскага асудзілі за паўдня да двух гадоў калоніі
Раней да яго прыязджалі журналісты АНТ, а цяпер — АМАП. Што вядома пра затрыманне 45-гадовага тыктокера
«Павалілі на падлогу і спыталі: ведаеш, за што?». Блогера скруцілі ў яго бабруйскай краме.