Андрэй Барысюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 снежня 2001

Дата затрымання: 25 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 красавіка 2022

Дата вызвалення: 3 траўня 2024

Суддзя: Аліферук Марыя

Андрэй Ёганавіч Барысюк быў асуджаны за абразу былой старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

З 25 красавіка 2022 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 39.

Згодна з падлікамі, вызвалены вясной 2024 г.

За абразу Ярмошынай берасцейца пакаралі двума гадамі “хіміі”

14 лютага суд Маскоўскага раёна Брэста разглядзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады». Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Марыя Аліферук.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»