Андрэй Бармута
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Інчына Юлія
Андрэй Бармутаў разам з жонкай і сястрой быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Суддзя Юлія Інчына пакарала іх па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага. Доказамі віны сталі перасыланне адзін аднаму фота з Маршай і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад залогам.
Да суда абвінавачаныя знаходзіліся на волі пад закладам у сумах 32 000 і 64 000 (больш за 12 600 і 25 300 даляраў) - пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць залогадаўцам. Вядома, што Алена і Андрэй маюць малалетніх дзяцей.
У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях