Андрэй Бараноўскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бушава Алена

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада 2023 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзіў да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" Андрэя Юр'евіча Бараноўскага. Такі прысуд вынесла Алена Бушава на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). У аснову прысуду як доказ віны Бараноўскага было пакладзена "аператыўнае апытанне" падчас агляду тэлефону, у выніку якога былі знойдзеныя падпіскі на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і фотаздымкі з акцыі пратэсту.

Да суда Андрэй быў пад закладам у памеры 3 700 рублёў. 

Мінчука асудзілі за ўдзел у адной акцыі пратэсту. У якасці доказа выкарысталі яго "аператыўнае апытанне"

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада 2023 года за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзіў да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" Андрэя Бараноўскага.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»