Андрэй Балахонаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1990
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Дата вызвалення: 24 жніўня 2023
Суддзя: Бягун Васіль
Справы: Справа Зельцэра
Андрэй Рыгоравіч Балахонаў быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Андрэй Балахонаў праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы).
Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пазней быў пераведзены ў гомельскі СІЗА-3.
23 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе разглядалі справу палітвязня. Праваабаронцы высвятляюць вынік суда і месца адбывання пакарання палітвязня.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.