Андрэй Багадзяж
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1999
Дата затрымання: 31 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 верасня 2023
Суддзя: Рыбакоў Аляксандр
Групы: Блогеры
Андрэй Андрэевіч Багадзяж вёў Тык-Ток, але назва і колькасць ягоных падпісантаў нявядомыя. З відэа сілавікоў вынікае, што ў відэа ён дэманстраваў цішотку з Пагоняй і нейкі пратэсны кантэнт. Хлопец — сірата. Ён гадаваўся ў адной з SOS-дзіцячых вёсак: гэта дзіцячы дом сямейнага тыпу. На відэа, апублікаваным на праўладных каналах, хлопец вельмі напужаны. Сілавікі змушаюць яго «каяцца» і сказаць «працуйце, браты».
Быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Рашэнне суда Лагойскага раёна ад 25 жніўня 2022 года: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
28 кастрычніка 2022 года была разгледжана апеляцыйная скарга, прысуд набыў моц.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Затрымалі тыктокера Андрэя Багадзяжа