Андрэй Аўсіевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 жніўня 1994
Дата затрымання: 4 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 чэрвеня 2024
Суддзя: Рачынскі Мікалай
Пракурор: Герасіменка Людміла
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Іванавіч Аўсіевіч — жыхар Гродна, асуджаны на тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады);
- ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
Паводле следства, 14 лістапада 2020 года Аўсіевіч са свайго камп'ютара ў адным з Telegram-чатаў размясціў зняважлівую інфармацыю пра ўчастковага, чым публічна яго абразіў. Затым 20 снежня размясціў у свабодным доступе ў інтэрнэце паведамленне пра здзяйсненне акту тэрарызму у адносінах да супрацоўнікаў МУС. Першапачаткова развагі Герасіменкі ў Telegram-канале пра лёс міліцыянтаў пасля пераменаў у Беларусі кваліфікавалі паводле арт. 361 КК "Прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі", але пасля іх расцанілі як распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
У канцы лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Андрэя з Турмы № 1 у папраўчую калонію № 15.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 15 чэрвеня 2024 г.
Сына святара з Гродна асудзілі на тры з паловай гады калоніі за распальванне варожасці
Гродзенцу Андрэю Аўсіевічу выставілі новае, больш жорсткае абвінавачанне
Андрэй Аўсіевіч: “Нікога на групы не дзяліў, да гвалту і забойстваў не заклікаў!"