Андрэй Астравумаў
Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1962
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Астравумаў Андрэй Юр'евіч асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 1 верасня 2023 года справу разгледзеў суддзя Зміцер Карсюк, які прысудзіў Андрэю 2 гады "хатняй хіміі".
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.