Андрэй Анпілогаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 лютага 1972
Дата затрымання: 4 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Віктаравіч Анпілогаў затрыманы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Знаходзіўся ў следчай турме №8 у Жодзіна.
7 траўня 2024 г. адбыўся суд, на якім Андрэю прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").
28 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Алена Шылько.
19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.