Андрэй Аніскевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1986
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 верасня 2021
Дата вызвалення: 20 лютага 2023
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Справа карагодаў
Андрэй Сяргеевіч Аніскевіч — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Андрэй быў асуджаны на паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Быў затрыманы пры спробе збегчы з Беларусі. Пасля 15 сутак арышту змясцілі ў СІЗА для далейшай адпраўкі на "хімію".
З 15 верасня 2021 г. палітвязня накіравалі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46.
Андрэй цалкам адбыў пакаранне і 20 лютага 2023 г. выйшаў на волю.
У Брэсце асудзілі пятую "партыю" па "справе карагодаў". Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты