Андрэй Андрасенкаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1986
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 верасня 2023
Суддзя: Хаткевіч Яўген
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Сяргеевіч Андрасенкаў - займаў пасаду сістэмнага адміністратара. 29 верасня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы. Быў асуджаны 25 жніўня 2022 года паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.
Разбіральніцтва па справе пачалося 25 жніўня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядаў суддзя Хаткевіч Яўген.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вызваліўся 11 верасня 2023 года.