Андрэй Акушка
Дата нараджэння: 17 лістапада 1977
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 22

Андрэй Анатольевіч Акушка — кіраўнік клуба настольных гульняў "Кромверк", адзін з арганізатараў фестывалю настольных гульняў "Юнікон", захапляецца гісторыяй. Быў затрыманы ў верасні 2021 года паводле артыкулаў аб абразе прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (арт. 368 і 369 КК), 27 снежня 2021 г. быў асуджаны на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і вызвалены ў зале суда.
Але ўвечары таго ж дня яго ізноў затрымалі паводле арт. 369 КК за абразу Карпянкова, Качанавай і інш. Андрэй быў прызнаны вінаватым і ў выніку складання тэрмінаў па папярэднім прысудзе асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Утрымліваўся ў СІЗА-6.
Андрэй адбывае пакаранне ў ПК № 22.