Анатоль Шалковіч
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 лістапада 2021
Дата вызвалення: 10 студзеня 2022
Анатоль Міхайлавіч Шалковіч — інжынер, альпініст.
Ён быў затрыманы 11 лістапада 2021, неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Анатоль стаў папулярным з-за сваёй заявы ў відэароліку, распаўсюджаным МУС, у якім казаў пра любоў да белага і чырвонага колераў.
Анатоль быў вызвалены 10 студзеня 2022 года.