Анатоль Сівец

Дата нараджэння: 2 лютага 1987

Дата затрымання: 17 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 20 лютага 2024

Суддзя: Целіца Лідзія

Анатоль Сяргеевіч Сівец - жыхар Мінска, асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Яго абвінавацілі ў размалёўванні "Табакерак", аркі ў доме і фантану каля былога ўніверсама "Валгаград", што следства кваліфікавала як злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб.

З 17 ліпеня 2021 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 49.

Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю ў лютым 2024 г. 

Мінчукоў асудзілі на два і два з паловай гады "хіміі" за размалёўванне шэрагу аб'ектаў

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 23 красавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Міхаіла Бераснёва і А. Сіўца па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»