Анатоль Русецкі

Дата нараджэння: 14 сакавіка 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Пракурор: Лаўрыновіч Вольга

Суд Першамайскага раёна Мінска 30 ліпеня 2021 года вынес прысуд Анатолю Русецкаму, які абвінвачваўся па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе праўстаўніка ўлады.

Справу разглядаў суддзя Максім Трусевіч, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла Лаўрыновіч.

Згодна з абвінавачваннем, Анатоль Русецкі 29 кастрычніка 2020 года быў дома, меў намер на абразу супрацоўніка міліцыі Аляксандра Краўчанкі з мэтай прычынення яму маральных пакутаў, пакінуў каментар пад выявай з апісаннем Краўчанкі ў тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” з нецэнзурнай лексікай, чым публічна абразіў прадстаўніка ўлады.

У апошнім слове абвінавачаны прасіў прабачэння ў пацярпелага, паменшыць яму тэрмін пакарання і не канфіскоўваць тэлефон.

Рашэнне было вынесена 30 ліпеня. Суддзя Максім Трусевіч палічыў віну Анатоля Русецкага даказанай і прызначыў яму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”). Таксама суд пастанавіў сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў, а мабільны тэлефон канфіскаваць як сродак здзяйснення злачынства.

Што напісана — не памятаю, але абражаным застаўся

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд Анатолю Русецкаму, які абвінвачваўся па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў абразе праўстаўніка ўлады.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»